Спадчына: Яраховіч Марыя Аляксандраўна
Панядзелак, 16 Чэрвень 2025 16:30
21 чэрвеня 2025 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Марыі Аляксандраўны Яраховіч (1970), журналіста, паэтэсы
Марыя Аляксандраўна Яраховіч (у дзявоцтве Леўшыц) нарадзілася 21 чэрвеня 1970 г. на лясным хутары каля вёскі Вулька-2 Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Антон Лявонцьевіч Леўшыц, быў на фронце Вялікай Айчыннай вайны, у пяхоце прайшоў амаль да Берліна, быў двойчы цяжка паранены, узнагароджаны медалямі. Аповяды бацькі пра вайну зрабілі вялікі ўплыў на выхаванне светапогляду Марыі.